Афіцыйны курс даляра вырас яшчэ на 80 рублёў, у абменніках будзе прадавацца па 14625

24.12.2014 / 12:22

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас адразу на 80 рублёў і дасягнуў 11030 рублёў. Такім чынам, курс продажу амерыканскай валюты ў абменніках можа дасягнуць 14 625 рублёў.

Курс еўра вырас з 13400 да 13440 рублёў, а расійскі рубель знізіўся з 202,5 да 202 беларускіх рублёў.

ЯМ