Прэм'ер Мядзведзеў: 2015 год будзе вельмі складаным

24.12.2014 / 14:02

Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што наступны 2015 год будзе для Расіі вельмі няпростым. Аднак за апошнія 20 гадоў былі і больш цяжкія гады, дадаў ён.

«Цяперашні год быў цяжкім. Наступны год будзе яшчэ больш складаным. Наша задача — кіраўнікоў урада, прафесійных саюзаў і працадаўцаў — зрабіць усё, каб нашым людзям жылося як мінімум камфортна», - сказаў Мядзведзеў.