Лідар «ДНР» абвясціў сябе сведкам падзення «Боінга»

25.12.2014 / 15:42

Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка заявіў, што быў сведкам падзення «Боінга-777» «малайзійскіх авіяліній» 17 ліпеня ў Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляе РІА Новости.

«Я бачыў, як яно адбывалася… Былі два самалёты і быў «Боінг». Потым два самалёты паляцелі, а «Боінг» упаў. ДНР не збівала самалёт па дзвюх прычынах. Першае — мы людзі, а не звяры, а другое - тэхнічных сродкаў такіх няма», — заявіў Захарчанка.

«Боінг-777» «Малайзійскіх авіяліній», які рабіў рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў крушэнне 17 ліпеня на тэрыторыі Данецкай вобласці. На борце знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі.