Парашэнка павіншуе украінцаў з Новым годам разам з «кібаргамі» ФОТА

28.12.2014 / 13:00

У навагоднім тэлезвароце прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выступіць разам з удзельнікамі АТА.

Здымкі навагодняга звароту Пятра Парашэнкі праходзілі каля Міхайлаўскага сабора ў Кіеве. Фота адтуль апублікаваў у Фэйсбуку кіраўнік дабрачыннай арганізацыі «Крылы Фенікса» Юрый Бірукоў.