Расейцы заплацілі Латвіі за пралітую ў Беларусі нафту
Расейская кампанія «Запад‑Транснефтепродукт» выплаціла Латвіі кампэнсацыю за забруджваньне Дзьвіны, якое адбылося вясной 2007 году, у поўным аб'ёме.
08.01.2008 / 13:14
Расейская кампанія «Запад‑Транснефтепродукт» выплаціла Латвіі кампэнсацыю за забруджваньне Дзьвіны, якое адбылося вясной 2007 году. Пра гэта паведамляе DELFIз спасылкай на Міністэрства навакольнага асяродзьдзя краіны.
Як паведамлялася раней, 23 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці каля вёскі Бабаедава
Як адзначае DELFI, уладальнік нафтаправоду пагадзіўся выплаціць кампэнсацыю, запатрабаваную уладамі Латвіі, у поўным аб’ёме. Усяго краіна атрымала каля 666 тысяч даляраў. Асноўная частка гэтай сумы пакрые выдаткі, зьвязаныя з працамі па ліквідацыі забруджаньня.