Захарчанка запрасіў Парашэнку ў Данецкі аэрапорт

15.01.2015 / 13:14

Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка прапанаваў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку правесці перамовы на тэрыторыі данецкага аэрапорта.

Cам лідар «ДНР» нібыта ўжо накіроўваецца туды разам з місіяй АБСЕ.

У выпадку згоды ўкраінскага лідара прыехаць у аэрапорт, Захарчанка заявіў пра гатоўнасць гарантаваць яму поўную бяспеку.