Колькі каштаваў беларусам Кіркораў на «Славянскім базары»?

15.01.2015 / 14:16

Фота БелТА.

На забеспячэнне ўдзелу расійскага спевака Філіпа Кіркорава і яго калектыву на фестывалі «Славянскі базар» арганізатары мерапрыемства выдаткавалі з рэспубліканскага бюджэту 118 720 еўра.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце па дзяржаўных закупках icetrade.by (Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн), у адпаведнасці з актам здачы-прыёмкі аказаных паслуг іх пастаўшчык ІП Філіп Бядросавіч Кіркораў «забяспечыў свой удзел і ўдзел калектыву ў мерапрыемствах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і атрымаў гэтую суму.

Арганізатарамі і плацельшчыкамі выступілі ГУ «Цэнтр культуры «Віцебск» і Міністэрства культуры Беларусі.