Намаляваны Пуціным тварык стаў палітычнай навіной ФОТАФАКТ

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведаў выставу грамадскіх праектаў і намаляваў вясёлага чалавечка на машыне для стварэння мультфільмаў на пяску. Lenta.ru аднесла гэта да навін рубрыкі «Палітыка».

15.01.2015 / 18:53

Фота: Таццяна Мелікян, Lenta.ru

Машына, якой скарыстаўся Пуцін, належыць «Нацыянальнаму дзіцячаму фонду». Гэты фонд займаецца псіхалагічнай і сацыяльнай рэабілітацыяй дзяцей. Адзін з тэрапеўтычных сродкаў — стварэнне самімі дзецьмі мультфільмаў.

Прадстаўнікі арганізацыі абяцалі паказаць малюнак Пуціна дзецям.

Раней стаў славутым іншы малюнак Пуціна: «Котка, выгляд ззаду».

Аляксандр Арсёнаў