У Таджыкістане зьнесьлі апошні помнік Леніну

Згодна з рашэньнем душанбінскай мэрыі, манумэнт будзе передадзены на часовае захаваньне ў Мастацкі фонд рэспублікі, які вырашыць далейшы лёс бронзавай скульптуры заснавальнікі савецкай дзяржавы.

11.01.2008 / 16:55

У Таджыкістане разьвіталіся з апошнім сымбалем савецкай эпохі — помнікам Леніну ў цэнтральным парку сталіцы рэспублікі. Згодна з рашэньнем душанбінскай мэрыі, манумэнт будзе передадзены на часовае захаваньне ў Мастацкі фонд рэспублікі, які вырашыць далейшы лёс бронзавай скульптуры заснавальнікі савецкай дзяржавы.

Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар кіраўніка душанбінскай адміністрацыі Шаўкат Саідаў, заўважыўшы, што пасьля рэканструкцыі сталічнага парка тут будзе ўсталяваны помнік пэрсыдзка‑таджыцкаму паэту сярэднявечча Рудакі.

Таджыцкія камуністы раней прасілі передаць манумэнт Кампартыі Таджыкістану для ўсталяваньня яго ля ўваходу ў будынаку ЦК сваёй установы. «Зь імем Леніна камуністы і многія простыя людзі рэспублікі зьвязваюць адраджэньне таджыцкай дзяржаўнасьці, многія сацыяльныя дасягненьні», ‑‑ падкрэсьліў прадстаўнік Кампартыі, выказаўшы надзею на станоўчы адказ кіраўніка таджыцкай дзяржавы на іх просьбу.

«Вести»