Беларусь і Польшча могуць падаць сумесную заяўку на правядзенне зімовай Універсіяды-2021

26.01.2015 / 18:20

Беларусь і Польшча могуць падаць сумесную заяўку на правядзенне зімовай Універсіяды 2021 года.

«Беларусь сумесна з Польшчай выйшлі з прапановай аб магчымым правядзенні ў 2021 годзе Сусветнай зімовай Універсіяды. Пакуль ніякіх афіцыйных дакументаў у FISU не паступала, усё знаходзіцца на ўзроўні ўзгаднення і зносін з прадстаўнікамі FISU.

Цяпер заяўка адкрыта, і Беларусь з Польшчай, вельмі верагодна, будуць прэтэндаваць на Універсіяду-2021. Таксама на правядзенне гэтых спаборніцтваў будзе прэтэндаваць швейцарскі Люцэрн», — прыводзіць словы першага віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU) Алега Матыціна ТАСС.