Стартует «Марафон поддержки книжного магазина «логвінаЎ»
30.01.2015 / 11:16
Пачынаецца «Марафон падтрымкі кнігарні логвінаЎ». Гэта будзе шэраг дабрачынных канцэртаў, літаратурных выступаў, перфомансаў.
Гэтак, ужо ў панядзелак, 2 лютага, «Марафон» адкрыецца татальнай інсталяцыяй-перфомансам «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk».
Бяруць удзел: Ілля Сін, Павал Вайніцкі, Яўген Рагозін.
Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак гадзіне а 18:00—19:00. Уваход – вольны.
5 лютага за прылаўкам кнігарні логвінаЎ (Мінск, Незалежнасці, 37а) цэлую гадзіну будзе стаяць пісьменнік Адам Глобус. Тое выдатная магчымасць з першых вуснаў пачуць пра кніжныя навінкі, паслухаць развагі пра літаратуру, атрымаць аўтограф.
Пачатак а 19-й. Уваход — вольны