Лідар КНДР заявіў пра гатоўнасць да ядзернай вайны

01.02.2015 / 13:32

Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын заявіў, што краіна гатовая да любога віду супрацьстаянняў, уключаючы ядзерную вайну.

1tvnet.ru

«Адправіць авіяносец ЗША на дно цалкам выканальна», — сказаў ён.

Па словах Кім Чэн Ына, у яго няма больш жадання слухаць «брэх шалёных сабак», якія крытыкуюць палітычны лад КНДР.

Кім Чэн Ын, будучы маршалам, узначаліў правядзенне ваенных вучэнняў, дзе асаблівая ўвага надавалася адбіццю атакі з мора і нанясенню ўдару з дапамогай авіяцыі і флоту.