Каля Вуглягорска забітыя чатыры байцы «Данбаса», камбат Сяменчанка кантужаны

01.02.2015 / 14:20

Паводле начальніка штаба батальёна, пазыўны «Гал», параненыя 11 байцоў, чацвёра эвакуяваныя ў Харкаў, астатнія — у шпіталь у Арцёмаўску.

Таксама ён пацвердзіў інфармацыю аб кантузіі камбата і народнага дэпутата Сямёна Сяменчанкі і яшчэ дваіх байцоў.

Гадзіну таму на старонцы Сямёна Сяменчанкі з'явіўся наступны допіс: «31.01 камандзір батальёна Сямён Сяменчанка ўдзельнічаў у правядзенні аперацыі па дэблакаванні батальёна «Свіцязь». У ходзе аперацыі быў кантужаны. Сёння раніцай пры трапленні ў ДТЗ стан Сямёна Сяменчанкі пагоршыўся. Яму была аказана медыцынская дапамога»