Мінскае «Дынама» прайграла чацверты матч запар
01.02.2015 / 19:35
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» саступіла ў гасцях «Ак Барсу» (1:2).
Гэта паражэнне стала чацвёртым запар для каманды Любаміра Покавіча, 22 студзеня «Дынама» саступіла «Медвешчаку» (2:4), 28 студзеня — магнітагорскаму «Металургу» (2:3), 30 студзеня — «Аўтамабілісту» (3:4Б).
Такім чынам, мінчане саступілі ў чатырох матчах запар упершыню з лістапада 2014 года. Тады серыя паразаў «зуброў» склала 5 матчаў запар, нагадвае Tribuna.com
Наступны матч «Дынама» правядзе дома супраць «Медвешчака» 3 лютага.
Затым — матчы ў Мінску супраць «Югры» (7-га лютага), «Трактара» (9-га) і «Атланта» (12-га).