У Мінску ў якасці эксперыменту запушчаны «школьны» аўтобус №187

01.02.2015 / 21:10

З 2 лютага ў Мінску ў якасці эксперыменту пачынае курсіраваць новы аўтобус — № 187. 

Паводле звестак «Мінсктранса», аўтобус будзе курсіраваць па будных днях па маршруце «Чырвоны Бор — Брыкета». Маршрут арганізаваны спецыяльна для падвозу дзяцей з вуліцы Брыкета да сярэдняй школы № 12, што па вуліцы Скрыпнікава. 

Ад прыпынку «Кальцавая дарога» «школьны» аўтобус будзе адпраўляцца ў 7.35, 8.05 і 12.00, ад прыпынку «Чырвоны Бор» — у 13.10 і 18.50. 

Акрамя таго, з 2 лютага, таксама ў якасці эксперыменту, змяняецца маршрут аўтобуса № 154 «ДС Карастаянавай — Шчадрына». На ўчастку ад прыпынку «Арлоўская» да кінатэатра «Кіеў» рух будзе арганізаваны па вуліцах Карастаянавай, Арлоўскай, Багдановіча, Кульман, Крапоткіна і Кахаўской у абодвух напрамках.