Мінгарвыканкам узмоцніць кантроль за начнымі клубамі

03.02.2015 / 15:42

У Мінску ўзмацняецца кантроль за начнымі клубамі. Як інфармуе агенцтва «Мінск-навіны», у спіс, складзены чыноўнікамі Мінгарвыканкама, трапілі клубы:

«Сатурн», «Катрын», Dozari, «Рэ: Паблік», «Авертайм», «Найт піпл»,»Сфера», рэстаран «Шакалад», рэстаран-клуб «Аўра», бар-клуб «Піраты»,Бар 13.

І гэта не ўвесь спіс, заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.