Hvilina выпусціць наручныя гадзіннікі ў нацыянальным стылі
абяры найлепшы
Кампанія Hvilina анансавала выпуск нацыянальных гадзіннікаў, але просіць дапамогі ў вызначэнні найлепшага стылю.
05.02.2015 / 12:22
Прагаласаваць за найлепшы варыянт дызайну з вышыўкай і найлепшы з гербам «Пагоня» можна на сайце «МоваНанова».
Па вызначэнні дызайну і пры пэўнай зацікаўленасці публікі кампанія Hvilina замовіць першую партыю гадзіннікаў, а праз два тыдні па тым яны з’явяцца ў продажы.
«Кошт гадзіннікаў будзе да аднаго мільёна, — распавёў «Нашай Ніве» прадстаўнік Hvilina. — Можна хоць швейцарскія гадзіннікі, але тут пытанне цаны».
Гадзіннікі будуць прадавацца праз інтэрнэт, таксама будуць весціся перамовы з рознымі гандлёвымі кропкамі па Беларусі. Напачатку з’явяцца дзве мадэлі — «вышываная» і з «Пагоняй».