У Расіі п'яны святар за рулём уседарожніка пратараніў фуру і пагражаў відавочцам зброяй
Дарагі уседарожнік з маскоўскімі нумарамі урэзаўся ў фуру ў Ніжагародскай вобласці. За рулём іншамаркі апынуўся п'яны святар.
06.02.2015 / 15:26
Мужчына паспрабаваў збегчы месца ДТЗ. Калі яго паспрабавалі злавіць — пачаў пагражаць усім зброяй.
«Я не п'яны», — сказаў віноўнік ДТЗ Уладзімір Гаўрылаў журналістам. «Я служка царквы. Я зараз паклічу любую экспертызу. Удар быў ззаду», — упэўнены святар. Мужчына паводзіў сябе вельмі неадэкватна.
«Заўтра ты памрэш», — стаў пагражаць святар карэспандэнту.
Дзяўчына-журналіст спытала ў яго, ці не сорамна яму за свае паводзіны. Аднак адказаць на гэтае пытанне мужчына не змог.
З сабой у святара была зброя. У самой машыне валяліся пустыя пляшкі з-пад піва і гарэлкі.