З’явіліся каляндарыкі і паштоўкі, прысвечаныя Міхалу Агінскаму

Можна замовіць.

13.02.2015 / 14:26

 

Вілейскія краязнаўцы, якія гуртуюцца вакол выдання «Волат», далучыліся да святкавання 250-годдзя выдатнага кампазітара і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. І выпусцілі кішэнныя каляндарыкі і паштоўкі. На іх — партрэт Агінскага і яго маёнтак «Ганута», які размяшчаўся на Вілейшчыне. На адной паштоўцы — маёнтак з акварэлі Напалеона Орды, а на другой — капліца, якая знаходзілася каля Гануты і якая на сёння з’яўляецца адзіным прамым сведкам часоў Агінскага.

Каляндарыкі і паштоўкі можна замовіць бясплатна праз volat2009@gmail.com, у лісце пазначце тэму «Агінскі». Наклад абмежаваны.

Далучыцца да наступных мерапрыемстваў, прысвечаных Агінскаму, можна ў суполцы «250 год Міхалу Клеафасу Агінскаму».

СМ