Зьміцер Хведарук арыштаваны на 15 сутак

Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў “маладафронтаўца” Зьмітра Хведарука на 15 сутак арышту. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

18.01.2008 / 14:29

Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў “маладафронтаўца” Зьмітра Хведарука на 15 сутак арышту. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

Зьмітра Хведарука затрымалі ўчора вечарам амапаўцы недалёка ад будынку суду Цэнтральнага раёну, дзе адбываліся суды над затрыманымі моладзевымі актывістамі. Хведарука запіхалі ў аўтазак, пры гэтым ужыўшы фізычную сілу.

Нагадаем, што 12 сьнежня АМОН моцна зьбіў Зьмітра Хведарука. Каля тыдня хлопец праляжаў у больніцы, дактары канстатавалі ў яго страсеньне мазгоў. Пасьля гэтага ў хлопца значна пагоршыўся зрок.

Цяпер на Акрэсьціна знаходзіцца каля 40 чалавек затрыманых перад акцыяй 21 студзеня.

ЗП