«Оскар-2015»: ставяць на «Бёрдмэна» і «Малалецтва»

У нядзелю, 22 лютага стануць вядомыя ўладальнікі прэміі Амерыканскай кінаакадэміі. Пакуль жа букмейкеры па ўсім свеце прымаюць стаўкі.

16.02.2015 / 18:03

Выява: Forbes

З дапамогай сэрвісу OddChecker можна пабачыць стаўкі на разнастайных анлайн-сэрвісах, а таксама сярэднестатыстычны каэфіцыент. Каэфіцыенты дазваляюць калі не ацаніць шанцы фільмаў ці актораў на перамогу, то прынамсі іх папулярнасць сярод гледачоў. Стаўкі прымаюцца не толькі на канкрэтную намінацыю, але, напрыклад, і на тое, колькі «Оскараў» возьме намінаванае на 6 статуэтак «Малалецтва».

Стаўкі на «Найлепшы фільм»:

Асноўных прэтэндэнтаў на перамогу два: «Бёрдмэн» і «Малалецтва», астатнія заўважна адстаюць. Найгоршыя шанцы, калі верыць стаўкам, мае «Сэльма».

Стаўкі на «Найлепшага актора»:

Тут усё больш адназначна — на стаўцы на выканаўцу ролі Стывена Хокінга шмат не заробіш, але ў астатніх шанцы значна горшыя.

Стаўкі на «Найлепшую акторку»:

З «Найлепшай акторкай» сітуацыя адназначная, мяркуюць аматары ставак. Фільм «Усё яшчэ Эліс» мусіць узяць статуэтку ў адзінай катэгорыі, на якую намінаваны — ды і Джуліяне Мур нягожа пяты раз намінавацца і застацца без статуэткі.

Стаўкі на «Найлепшага рэжысёра»:

Як і ў выпадку з «Найлепшым фільмам», барацьба мусіць разгарнуцца між «Бёрдмэнам» і «Малалецтвам». 

Па іншых намінацыях аматары ставак вераць у наступных пераможцаў:

Аляксандр Арсёнаў