На Маладзечаншчыне абакралі аграсядзібу

20.02.2015 / 13:13

19 лютага ў міліцыю звярнуўся жыхар горада Маладзечна з паведамленнем пра тое, што яго аграсядзібу ў вёсцы Васюкоўшчына абакралі.

Невядомы пашкодзіў шклапакет і дзверы ды прабраўся ў дом. Адтуль скраў халадзільнік, мікрахвалевую печ, электрачайнік, антэну, сталовы посуд, электраінструмент i iншую маёмасць, прычыніўшы шкоду на суму 27 млн 200 тысяч рублёў.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу паводле артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі.