Генштаб: У Дэбальцаве трапілі ў палон 110 байцоў сіл АТА, 31 прапаў без вестак

20.02.2015 / 14:15

У палоне баевікоў на сёння знаходзяцца 110 украінскіх вайскоўцаў, якія выходзілі з Дэбальцава Данецкай вобласці, а 31 прапаў без вестак.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў в.а. спікера Генштаба Узброеных сіл Украіны Уладзіслаў Селязнёў.

«Па стане на 12:00 у палоне ў баевікоў знаходзяцца 110 украінскіх вайскоўцаў», — заявіў Селязнёў.

Паводле яго слоў, са зніклых без вестак 82 байцоў ужо вядомы лёс 51 вайскоўца.

«Гэта значыць, лёс 31 вайскоўца застаецца невядомым», — дадаў Селязнёў.