У Марыупалі спалілі пудзіла Януковіча ВІДЭА

23.02.2015 / 14:44

На Масленіцу марыупальцы праводзілі зіму спальваннем пудзіла экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

«Маладыя людзі ў чорных масках з дапамогай паходняў спалілі пудзіла былога прэзідэнта Украіны, які год таму збег у Расію», піша 0629.com.ua.

Таксама паведамляецца, што актывісты былі абураныя тым, што на днях Януковіч з'явіўся ў эфіры многіх расійскіх СМІ, але замест шчырага раскаяння перад народам, ён заявіў, што мае намер ўзначаліць пратэстны рух ва Украіне.