У Туркменістане зноў дазволілі цырк і опэру

Сем гадоў таму Туркменбашы забараніў опэру і цырк як зьявы, якія пярэчаць культуры туркменаў.

22.01.2008 / 20:06

Улады Туркменістану адмянілі забарону на дзейнасьць опэры і цырку, уведзеную экс‑кіраўніком краіны Сапармуратам Ніязавым сем гадоў таму.

Туркменбашы забараніў опэру і цырк як зьявы, якія далёкія ад культуры туркмэнаў.

Пераемнік Ніязава, Курбангулы Бердымухамедаў выступае за больш дэмакратычны рэжым. Пазаўчора дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла аб плянах зноў адчыніць опэрны тэатар, аднавіць цыркавыя праграмы і пабудаваць кінатэатар у Ашхабаде.

«Сёньня ў нашай краіне пачынаецца новы пэрыяд, які мы назвалі эрай вялікага адраджэньня», — сказаў Бердымухамедаў.

Postimees