Прэм'ер Кабякоў: Мы павінны сыходзіць ад даляра і еўра

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў лічыць мэтазгодным усталяванне арэндных ставак у беларускіх рублях. Пра гэта кіраўнік урада заявіў сёння на выніковай калегіі Міністэрства эканомікі.

27.02.2015 / 14:39

Reuters.com

«Уздымалася пытанне аб усталяванні арэндных ставак у рублях — я з гэтым згодны. Калі гаворка ідзе пра дэдаларызацыі эканомікі, то трэба гэта рабіць», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, гэта будзе выгадна не толькі арандатарам, але і арэндадаўцам, бо цяпер з-за высокага кошту арэнды ідзе адток кліентаў. «Можна прадумаць нейкую разумную схему індэксацыі, можна ўвесці базавую велічыню, яшчэ нешта распачаць. Але тое, што мы павінны сыходзіць ад даляра і еўра — гэта абсалютна правільны падыход», — канстатаваў прэм'ер-міністр.

Меркаванне кіраўніка ўрада прагучала ў адказ на прапанову міністра гандлю Валянціна Чаканава разгледзець магчымасць унясення ў заканадаўства змяненняў, якія прадугледжваюць ўсталяванне арэндных ставак у беларускіх рублях.