Пуцін выказаў спачуванні сям'і Барыса Нямцова

28.02.2015 / 01:50

«Пуцін бярэ расследаванне забойства Нямцова пад асабісты кантроль», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў «Інтэрфаксу» 28 лютага.

Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну «было неадкладна паведамлена аб забойстве ў Маскве Барыса Нямцова», паведаміў Дзмітрый Пяскоў.

«Пуцін адзначыў, што гэта жорсткае забойства мае ўсе прыкметы заказнога і носіць выключна правакацыйны характар», - адзначыў Пяскоў.

«Прэзідэнт РФ выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім трагічна загінулага Барыса Нямцова», - сказаў Пяскоў.