Пад Данецкам загінуў украінскі фотакарэспандэнт: ён трапіў пад мінамётны абстрэл

28.02.2015 / 20:34

segodnya.ua

У Данецкай вобласці загінуў фатограф газеты «Сегодня» Сяргей Нікалаеў. Ён трапіў пад абстрэл у раёне населенага пункта Пяскі Данецкай вобласці.

Рэдакцыя газеты і сайта Segodnya.ua смуткуе і выказвае самыя глыбокія спачуванні сваякам і блізкім загінулага.

Сяргей быў выдатным фатографам і аддаваў усяго сябе працы.