Парашэнка прапануе павялічыць колькасць арміі

02.03.2015 / 15:07

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўнёс у Вярхоўную Раду праект закона аб колькасці ўзброеных сілаў, у адпаведнасці з якім іх лімітавая колькасць павялічваецца да 250 тысяч чалавек.

Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк таксама раней выступаў за павелічэнне колькасці вайскоўцаў да 250 тысяч чалавек.

У 2012 годзе Рада зацвердзіла колькасць узброеных сіл Украіны ў межах 184 тысяч чалавек.