Лукашэнка ляціць у Маскву

03.03.2015 / 07:48

Аляксандр Лукашэнка сёння ў Маскве прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым паведамілі БелТАў прэс-службе беларускага лідара.

Парадак дня пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе 3 сакавіка ў Маскве, уключае 11 пытанняў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Крамля.

Асноўную ўвагу плануецца ўдзяліць двухбаковаму супрацоўніцтву ў гандлёва-эканамічнай сферы. У прэс-службе адзначылі, што Расія з'яўляецца асноўным знешнегандлёвым партнёрам Беларусі.