Новы хіт YouTube: парсючок, якога кормяць чыпсамі

03.03.2015 / 09:52

На YouTube з'явіўся відэаролік пра парсючка, якога кормяць чыпсамі. Пры гэтым задаволеная жывёла выдае цэлы шэраг гукаў, у тым ліку «ням-ням».

Як адзначае Delfi, карыстальнікі сацыяльных сетак падзяліліся: адныя лічаць відэа пацешным, іншыя звяртаюць увагу на тое, што парсючкоў нельга карміць чыпсамі, паколькі гэта шкодзіць іх здароўю.