Амэрыканцы купіліся на беларускае

«Аліварыя Экстра» прызнаная найлепшым півам у сьвеце.

25.01.2008 / 13:12


З «золатам» вярнуліся беларусы з Чыкага, дзе ўдзельнічалі ў Міжнародным піўным чэмпіянаце (World Beer Championship 2007). Беларуская «Аліварыя Экстра» абышла многія сусьветна вядомыя маркі бурштынавага напою, якія былі прэзэнтаваныя ў сэкцыі «Сьветлы лаґер».

Беларускмаму піву прысуджаны залаты мэдаль і прысвоенае званьне «Выключнае піва».

Паводле «Вечерний Минск»