Выйшаў на волю былы кіраўнік «Нафтану»

Канстанцін Часнавіцкі вызвалены ўмоўна-датэрмінова.

25.01.2008 / 16:37

Гэта пацьвердзілі сваякі былога гендырэктара. «Ён вызвалены ўмоўна‑датэрмінова», ‑‑ патлумачылі ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў, але не сказалі , калі дакладна К.Часнавіцкі выйшаў з калёніі.

Паўтары гады таму Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Канстанціна Часнавіцкага вінаватым ў нанясеньні дзяржаве стратаў у вялікім памеры праз службовыя злоўжываньні і асудзіў яго на 4 гады зьняволеньня. Сваёй віны былы гендырэктар цалкам не прызнаваў. Арыштавалі Канстанціна Часнавіцкага наўпрост ў судовай залі.

Пракуратура паведамляла, што з асабістага рахунку Часнавіцкага канфіскавана ў бюджэт болей за мільён даляраў.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода