Facebook пераехаў у новую «аднапакаёвую» штаб-кватэру ФОТЫ

40 тысяч квадратных метраў і парк на даху.

31.03.2015 / 13:53

Кампанія Facebook адкрыла 31 сакавіка новую штаб-кватэру «MPK 20» ў Менла Парк (Каліфорнія). Instagram-экскурсію па новым офісе праводзіць Fast Company.

У штаб-кватэры на плошчы ў 40 тысяч квадратных метраў размесцяцца 2800 чалавек альбо траціна персаналу сацсеткі. Увесь будынак фактычна ёсць адным пакоем.

Штаб-кватэра «MPK 20» распрацаваная архітэктарам Фрэнкам Гэры. Ідэя памяшкання без сцен усярэдзіне мусіць падкрэсліць «адкрытую культуру кампаніі».

На даху будынка разбіты парк з чатырма сотнямі дрэў і сцяжынкай працягласцю ў кіламетр.

Глядзіце таксама: Як будуецца «дом-НЛА» Apple

Аляксандр Арсёнаў, фота карыстальнікаў Instagram