У Мінску адкрылася выстава пра дзяцей з аўтызмам ФОТАРЭПАРТАЖ

01.04.2015 / 16:41

Сёння ў Мінскім гандлёвым цэнтры «Сталіца» пачала працаваць фотавыстава «Аўтызм. Старыя казкі на новы лад». Гэты сумесны праект міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і фатографа Марыі Шаўчэнка мае нагадаць, што дзеці з аўтызмам — не хворыя, а толькі бачаць свет трошкі інакш. Таму бацькі дзяцей з аўтызмам перарабілі знаёмыя казкі такім чынам, каб іх героі былі аўтыстамі.

З нагоды адкрыцця выставы адбыўся канцэрт з удзелам дзіцячых калектываў, выканаўцаў і музыкаў. 

Дабрачынны аўкцыён. 

Грошы на сваю дзейнасць арганізацыя «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» збірае ў тым ліку продажам «Мішкавых пачастункаў». 

Кірыла Хілько