Памерла першая жонка Джона Ленана Сінція

01.04.2015 / 20:00

У сваім доме ў Іспаніі памерла першая жонка Джона Ленана Сінція, паведамляе ў сваім Твітары іх сын Джуліян.

tumblr.com

75-гадовая Сінція пакутавала на анкалагічнае захворванне.

Іх вяселле з сузаснавальнікам групы «Бітлз» Джонам Ленанам адбылася ў жніўні 1962 года ў Ліверпулі, а ў лістападзе 1968 быў аформлены іх развод.