Адзенне «Honar» адкрыла шоу-рум ФОТА

Але працуе ён толькі паводле папярэдняга запісу.

06.04.2015 / 11:39

Брэнд беларускага адзення «Honar» адкрыў шоу-рум па адрасе вул. Куйбышава, 22, корпус 6, памяшканне 106.

У шоуруме можна ўбачыць жаночае і мужчынскае адзенне брэнда, што было прадстаўлена на апошнім Беларускім тыдні моды, ды зрабіць замову.

Шоу-рум працуе толькі па папярэднім запісе. Запісацца можна праз суполкі брэнда ў сацыяльных сетках (ВК, Facebook), электронную пошту (honar.adziennie@gmail.com) ці па тэлефоне +37529 3451283.

У хуткім часе «Honar» абяцае прадставіць новыя мадэлі адзення.

Чытайце таксама:

Дзе набыць вышыванку: спіс крамаў і майстроў

16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Аляксандр Арсёнаў