Што пачытаць на святы?
13.04.2015 / 17:33
У святочныя выходныя можна больш часу прысвяціць якаснаму і карыснаму адпачынку з добрай кнігай ці дыскам. У гэтым могуць дапамагчы навінкі ад беларускіх выдаўцоў, прадстаўленыя на сайце Prastora.by.
Кніга «Кошык велікодны» – выдатны выбар для сямейнага чытання самым маленькім у выходныя.
Новую кніжку Уладзіміра Сіўчыкава склалі арыгінальныя вершы і паэтычныя наследванні. Чытанка адрасуецца дзецям, іх матулям і татулям, бабулям і дзядулям. Як яе замовіць — глядзіце тут.
«Мясцовы час» Алеся Аркуша – гэта рэдкая магчымасць пачытаць, як нараджаліся легенды року і літаратуры 1990-х.
Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў - знакавыя культурніцкія з’явы Полаччыны канца XX ст., з якімі аўтар быў звязаны. Як замовіць кнігу — глядзіце тут.
Зборнік з 18 тэкстаў, заснаваны на матэрыялах сабраных падчас экспедыцыі па рэгіёне беларуска-польскага памежжа, прадставіў Віталь Воранаў пад назвай «Шэптам».
Напаўмістычныя, таямнічыя, але разам з тым рэальныя гісторыі,
пазнаёміцца з якімі можна тут.
Незвычайны гістарычны комікс «Пра Кастуся»
паводле п’есы Уладзміра Караткевіча «Кастусь Каліноўскі: смерць і неўміручасць» выйшаў у 2013 годзе да гадавіны паўстання 1863-64 гг., але набыць яго можна і цяпер, ды варта паспяшацца – колькасць асобнікаў абмежавана! Знайсьці яго можна тут.
З твораў, што трапілі ў шорт-ліст сёлетняй прэміі Гедройца на Беларускай Прасторы можна знайсці казку Антона Францішка Брыля «Ян Ялмужна» і складанку аповесцяў Віктара Казько «Час збіраць косці».
У такой файнай кампаніі аўтараў, мастакоў і перакладчыкаў файна бавіць спакойны сямейны святочны вечар разам з гарбатай «Беларусь у гісторыі» з кубкам, аздобленым нашым нацыянальным сімвалам.
Спакойных, шчаслівых і радасных святочных дзён зычыць вам Беларуская Прастора!