Матчы паўфіналаў Кубка Беларусі скончыліся з лікам 0:0

15.04.2015 / 21:45

У сераду прайшлі паўфіналы Кубка Беларусі па футболе. У абодвух галоў не было забіта.

«Шахцёр» — «Дынама» Брэст — 0:0, БАТЭ — «Дынама» Мінск — 0:0.

Гульні ў адказ праз два тыдні, 29 красавіка.

Цікава, што БАТЭ і «Дынама» згуляюць зноў у суботу, у матчы 2-га тура чэмпіянату краіны. Гульня пройдзе ў Мінску на стадыёне «Трактар», пачатак а 14-й.