У Луганскай вобласці прапануюць працаваць за бохан хлеба

20.04.2015 / 10:00

У горадзе Алчэўск Луганскай вобласці, акупаваным баевікамі, жыхарам прапануюць працу, штодзённая аплата за якую складае адзін бохан хлеба.

Адпаведнае паведамленне апублікавана на сайце Алчэўскага гарсавета.

«Алчэўскі цэнтр занятасці прапануе прыняць удзел у грамадскіх працах па добраўпарадкаванні горада. Графік працы з 7:00 да 12:00 (штодня, акрамя выхадных). Аплата працы: штотыдзень — прадуктовы набор, штодня — бохан хлеба», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у пачатку сакавіка паведамлялася аб харчовым бунце ў акупаванай Макееўцы Данецкай вобласці.