Таццяна Барысік і Віктар Казько ў кнігарні логвінаЎ — 30 красавіка

30.04.2015 / 10:35

У межах «Вечароў з Гедройцам» у кнігарні логвінаЎ (Мінск, Незалежнасці, 37а) сёння адбудзецца сустрэча з Таццянай Барысік — аўтаркай зборніка апавяданняў «Жанчына і леапард» і Віктарам Казько, аўтарам кнігі «Час збіраць косці».

Мадэратар — Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 19:30. Уваход — вольны.