У Мінску +15, але днём адбудзецца рэзкае паніжэнне да +8, магчымы дождж

29.04.2015 / 07:21

Зараз у Мінску вельмі цёпла — +14 было а 6-й раніцы, паведамляе Белгідрамет. Але днём будзе рэзкае змяненне умоваў надвор'я.

Пройдуць дажджы, месцамі моцныя залевы, часам град, парывы ветру будуць дасягаць 20 м/с, вецер зменіцца з паўднёвага на паўночна-заходні.

Чакаецца паніжэнне тэмпературы да — +7—9 градусаў.

На сёння быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.