На Дзвіне ў цэнтры Віцебска злавілі вялізнага карася ФОТА, ВІДЭА

01.05.2015 / 10:22

Ладны карась трапіўся на вуду аднаму з рыбакоў, якія з надыходам цёплага надвор’я вудзяць у Віцебску ля ўпадзення Віцьбы ў Дзвіну.

Паколькі большасці прыходзіцца задаволіцца уклейкамі ды невялікі плотачкамі, то такі ўлоў зацікавіў суседзяў, якія падыходзілі да шчасліўца сфатаграфаваць рэкордную для гэтага месца рыбіну.