Падчас рэпетыцыі параду ў Мінску фіксаваліся анамальныя заторы 

04.05.2015 / 21:45

Рэпетыцыя парада, якая прайшла ў Мінску ў гадзіну пік, значна ускладніла дарожны рух. Сервіс Яндэкс.пробкі ўвечары ацэньваў сітуацыю ў 6-7 балаў. На некаторых участках праспекта Незалежнасці аўтамабілі рухаліся з хуткасцю 3 км/г. 

Паводле статыстыкі, у іншыя панядзелкі ў такі час загружанасць вуліц складае 2 балы.