Салют 9 мая дадуць а 22-й гадзіне з шасці месцаў Мінска

05.05.2015 / 20:29

У Мінску 9 мая святочны феерверк адбудзецца ў 22 гадзіны. Будзе дадзена 30 артылерыйскіх залпаў з шасці пунктаў на тэрыторыі горада.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 5 мая ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы беларускага Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў. 

Пускавыя ўстаноўкі будуць размешчаныя ў парку імя 50-годдзя Перамогі, на пустцы за 600 м на поўнач ад вуліцы Падгорнай, на тэрыторыі аэрапорта Мінск 1, у адной з воінскіх часцей ваеннага гарадка Уручча, у раёне Чыжоўскіх могілак, на паўночна-заходнім беразе вадасховішча Дразды. 

«Пры выбары месцаў максімальна ўлічваліся інтарэсы мінчан і гасцей сталіцы», — адзначыў Макараў. 

Салют будзе таксама дадзены ў Брэсцкай крэпасці і абласных цэнтрах.