Байцы УПА і Савецкай Арміі ў Кіеве сабраліся разам, каб паціснуць адзін аднаму рукі ВІДЭА

06.05.2015 / 22:18

Былыя байцы Украінскай паўстанцкай арміі і Савецкай арміі сабраліся на адной плошчы ў Кіеве дзеля міру ва Украіне. Ветэраны, якія перажылі вайну, трымаюць кулакі за тых байцоў, якія цяпер абараняюць ўкраінскую зямлю і запэўніваюць: будзе адзінства — будзе і перамога, паведамляе 5-ы украінскі канал.