На МТЗ да прыезду Лукашэнкі фарбавалі люкі і колы трактарам ФОТЫ

14.05.2015 / 15:19

У найбліжэйшыя дні Аляксандр Лукашэнка наведае Трактарны завод, з-за чаго прадпрыемства наводзіць парадкі і рыхтуе да паказу новыя мадэлі трактараў. Каб тэхніка выглядала «новай і сучаснай» супрацоўнікі завода вырашылі пафарбаваць колы трактарам.

Колькасць рабочых на перыметр зашкальвае. Скрабуць, падмятаюць, мыюць, фарбуюць.

Паклалі новы асфальт і зрабілі разметку.

Знакі дарожнага руху замацоўваюць

Усе дамы побач зафарбоўвалі, як маглі.

Перапынак супрацоўнікаў ЖКГ.

Нязменная атрыбутыка — сцягі. Іх шмат не бывае.

Ніякіх ямаў быць не павінна

Уся трава павінна быць выскублена з-пад дарожак

Усе дахі маюць быць памытыя.

Кіраўніцтва сочыць, каб ніводнай драпіны на трактары не было.

Там, дзе павінен стаяць прэзідэнт, усё павінна быць пафарбавана.

Усе люкі фарбуюць у зялёны колер

А некаторыя застаюцца не пафарбаваныя

На вяршыні вежы вісяць дзяржаўныя сцягі.

{POLL#390}

МН