У нядзелю — кароткачасовыя дажджы і навальніцы

23.05.2015 / 12:24

У Беларусі 24 мая прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Кароткачасовыя дажджы пройдуць у многіх раёнах, навальніцы — месцамі. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер будзе паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5—10 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - 11—14 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 15-21 градуса, па паўднёвым усходзе — да 22—26 цяпла.