Мінгарвыканкам: раім выкарыстоўваць на гістарычных будынках беларускамоўную рэкламу 

27.05.2015 / 12:05

Мінгарвыканкамітэт рэкамендуе выкарыстоўваць беларускую мову ў рэкламе, калі яе плануецца размяшчаць на будынках, якія ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць.

«Гэта дапаможа стварыць нацыянальны антураж. Таму мы разам з камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва рэкамендуем, каб у выпадках, калі гэта магчыма, шыльды і рэклама былі на беларускай мове. Пра гэта нас просіць насельніцтва», — паведаміла начальнік аддзела па кантролі за рэкламай і абароны правоў спажыўцоў упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ірына Летняк.