У музеі народнай архітэктуры ў Азярцы згарэла драўлянае гумно

27.05.2015 / 12:44

112.by

На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам вечарам 26 мая здарыўся пажар, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Пацярпеў адзін з экспанатаў музея — драўлянае гумно, дзе раней захоўвалі збожжа. Агонь пашкодзіў саламяны дах і сцены будынка.

Супрацоўнікі МНС разглядаюць тры версіі пажару, у тым ліку падпал, неасцярожнае абыходжанне з агнём і траплянне маланкі.